Леанарда Дзі Капрыа прызнаўся, што не глядзеў «Тытанік»
6- 17.12.2025, 21:13
- 1,422
Акцёр заявіў, што не глядзіць фільмы са сваім удзелам.
Сёння выйшаў матэрыял Variety з серыі Actors on Actors: Леанарда Дзі Капрыа і Джэніфер Лоўрэнс — партнёры па фільме «Не глядзіце ўверх» — распытваюць адно аднаго пра прафесію.
Найбольш кур'ёзны момант такі: Лоўрэнс спытала ў Дзі Капрыа, ці пераглядваў ён «Тытанік», а ён адказаў, што ўвогуле не бачыў гэтага фільма. «Паглядзі, ён выдатны», — заўважыла яго суразмоўніца. Дзі Капрыа патлумачыў, што сваіх стужак увогуле не глядзіць, а Лоўрэнс прызналася, што, зрэшты, таксама.
«Я ніколі не здымалася ў нечым кшталту «Тытаніка», — сказала яна, — але калі б знялася, дык усё ж паглядзела б. Яксьці я напілася і ўключыла «Амерыканскую афёру», проста хацела праверыць, ці добра я граю. Не памятаю, што я тады высветліла».