18 снежня 2025, Чацвер, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы прэм'ер Чэхіі падтрымаў накіраванне актываў Расіі на дапамогу Украіне

Новы прэм'ер Чэхіі падтрымаў накіраванне актываў Расіі на дапамогу Украіне

Лідары ЕС абмяркуюць выкарыстанне замарожаных актываў РФ на саміце 18–19 снежня.

Новы прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў, што яго краіна падтрымлівае ідэю выкарыстання замарожаных актываў Расіі для дапамогі Украіне, але адмаўляецца прадастаўляць фінансавыя гарантыі і браць на сябе магчымыя рызыкі. Прага не гатовая рабіць гэта за кошт нацыянальнага бюджэту, сказаў Бабіш, перадае Euroactive.

Выступаючы ў сераду перад ад'ездам у Брусель на саміт лідараў ЕС, Бабіш падкрэсліў, што сумненні Прагі звязаныя не з тым, ці варта дапамагаць Кіеву, а з тым, як гэта рабіць. «Мы, безумоўна, без праблем падтрымаем гэты варыянт [выкарыстанне замарожаных расійскіх актываў], але толькі пры ўмове, што мы не будзем прадастаўляць гарантыі ў выпадку выкарыстання гэтых актываў», — сказаў ён.

Лідары ЕС абмяркуюць выкарыстанне замарожаных актываў Расіі на саміце 18–19 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках