18 снежня 2025, Чацвер, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы Украіны паразілі расійскую станцыю РЭБ у 15 км ад лініі фронту

Узброеныя сілы Украіны паразілі расійскую станцыю РЭБ у 15 км ад лініі фронту

Відэафакт.

Важную цэль паразілі пілоты FPV 3-га мотапяхотнага батальёна 58-й АМПбр на поўнач ад Харкава. На адлегласці 15–17 км ад лініі фронту падчас маршу злавілі спецыялізаваную машыну радыёэлектроннай барацьбы/радыёэлектроннай выведкі.

Адпаведнае відэа апублікавана на канале падраздзялення, інфармуе Цензор.НЕТ.

Якасць відэа не дазваляе ідэнтыфікаваць машыну на 100%, але гэта дакладна машына, прызначаная для РЭБ/РЭР. Лесвіца на задняй частцы машыны паказвае, што экіпаж рэгулярна выконвае працы на даху — напрыклад, разгортвае антэны. Модуль перад будкай, прыкрыты маскіровачнай сеткай, — гэта відавочна сістэма астуджэння для энергаёмістага электроннага абсталявання.

Знешнія прыкметы могуць указваць на сучасную і дарагую сістэму — станцыю пастаноўкі радыёперашкод Р-330Ж «Житель». Яна глушыць радыёсувязь на адлегласці да 25 км, а для лятальных апаратаў — да 50 км. «Житель» вылічвае каардынаты крыніц радыёвыпраменьвання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках