18 снежня 2025, Чацвер, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі ў Растове і Батайску: пашкоджаны нафтавы танкер РФ

1
Выбухі ў Растове і Батайску: пашкоджаны нафтавы танкер РФ

Расійскія гарады былі атакаваныя дронамі і ракетамі.

З вечара серэды, 17 снежня, у Растоўскай вобласці РФ было няспакойна. Выбухі прагрымелі ў Растове-на-Доне і ў суседнім OBOZ.UA.

Атаку дронамі на Растоў пацвердзіў мэр Аляксандр Скрябін. Ён сцвярджаў, што яе адбілі над Заходнім жылым масівам горада.

Аднак пазней Скрябін паведаміў пра ўзгаранне на танкеры, які пацярпеў ля прычала ў ЗЖМ у выніку атакі БПЛА.

«Сіламі аператыўных службаў вядзецца тушэнне ўзгарання на танкеры. Разліву нафтапрадуктаў удалося пазбегнуць. На жаль, ёсць загінулыя і пацярпелыя. Інфармацыя ўдакладняецца», – напісаў ён.

У Батайску пасля выбухаў таксама ўспыхнуў пажар. Мясцовыя паведамлялі, што ў некаторых населеных пунктах знікла святло.

Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар заявіў, што ў Батайску медыцынская дапамога спатрэбілася чатыром жыхарам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках