18 снежня 2025, Чацвер, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З кабінета Пуціна знікла навагодняя ёлка

12
З кабінета Пуціна знікла навагодняя ёлка

Яе знікненне дапамагло выкрыць чарговую махінацыю Крэмля.

Навагодняя ёлка, што раптоўна знікла з кабінета прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў сярэдзіне снежня, дапамагла ўстанавіць чарговую махінацыю Крэмля: там зноў выдалі загадзя запісаныя відэа з прэзідэнтам за свежыя — гэта ўжо 16-я пацверджаная «кансерва» за год, перадае «Настоящее время».

У сярэдзіне снежня 2025 года, адразу пасля вяртання Уладзіміра Пуціна з Туркменістана, Крэмль вярнуўся да практыкі публікацыі «кансерваў» — загадзя падрыхтаваных відэазапісаў з удзелам прэзідэнта, якія выдаюць за новыя. На гэты раз махінацыю выдала навагодняя ёлка, якая раптоўна «знікла» з прэзідэнцкага кабінета акурат напярэдадні святаў.

Упершыню двухметровую ўпрыгожаную ёлку паказалі 9 снежня падчас сустрэчы Пуціна з кіраўніком Расійскай акадэміі навук Генадзем Краснікавым. На гэта адразу звярнулі ўвагу пракрамлёўскія СМІ.

Палюбавацца дрэвам можна і на відэа са сустрэчы Пуціна са старшынём Канстытуцыйнага суда Валерыем Зоркіным 11 снежня.

Тага ж дня Пуцін правёў са свайго кабінета нараду «аб сітуацыі ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі». На гэтай запісі ёлка засланяе тэлевізар, па якім вайскоўцы рапартавалі Пуціну. На тое, што ёлка прысутнічала і на гэтай нарадзе, указвае размяшчэнне мэблі: стулы, якія звычайна стаяць у куце, пераставілі далей уздоўж сцяны (ёлка, адпаведна, стаіць на месцы гэтых стулаў).

11–12 снежня Пуцін наведаў сталіцу Туркменістана Ашгабат. У першы працоўны дзень пасля гэтага візіту, 15 снежня, Пуцін нібыта сустрэўся ў крамлёўскім кабінеце з сакратаром генсавета партыі «Адзіная Расія» Уладзімірам Якушавым. Прэс-служба Крэмля старанна выбірала ракурсы для здымкі і абрэзала відэазапіс так, каб у кадр не трапіў кут, дзе павінна стаяць ёлка. Бо на момант здымкі яе ў кабінеце не было.

На адсутнасць дрэва паказваюць стулы ў кадры, дакладней — іх размяшчэнне на ранейшым месцы ў куце кабінета, дзе павінна стаяць ёлка.

Адсутнічае ёлка і на кадрах са сустрэчы Пуціна з кіраўніком Кабардына-Балкарыі Казбекам Кокавым, нібыта якая адбылася 16 снежня. Прэс-служба Крэмля менш умела абрэзала відэа — так, што частка ёлкі, каб яна была ў кабінеце, павінна была б трапіць у кадр. Стулы таксама стаяць на сваім ранейшым, даёлкавым месцы.

Абедзве сустрэчы, паказаныя пасля вяртання Пуціна з Ашгабата, былі запісаныя загадзя, хаця Крэмль і расійскія СМІ выдавалі іх за новыя. Відэа Пуціна з кіраўніком Кабардына-Балкарыі Кокавым стала 16-м у спісе пацверджаных журналістамі «кансерваў». Раней верагоднымі прычынамі для публікацыі старых запісаў былі дзень нараджэння шматгадовай партнёркі Пуціна Аліны Кабаевай і падрыхтоўка да перамоў са спецпасланнікам ЗША Стывам Уіткофам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках