18 снежня 2025, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыён у Парыжы выставілі легендарныя Mercedes коштам $5 мільёнаў

На аўкцыён у Парыжы выставілі легендарныя Mercedes коштам $5 мільёнаў

Калекцыя «Срэбрыстыя зоркі» налічвае шэсць спартовых аўтамабіляў.

У Парыжы на аўкцыёне будуць прадаваць калекцыю культавых спарткароў Mercedes. Кошт некаторых мадэляў перавышае мільён долараў.

Агульны кошт спартовых Mercedes-Benz ацэньваецца ў 4,5–5 мільёнаў долараў. Пра гэта паведамляецца на сайце аўкцыённага дома RM Sotheby's.

Калекцыя Silver Stars («Срэбрыстыя зоркі») налічвае шэсць спартовых Mercedes розных гадоў выпуску. Усе аўтамабілі ў ідэальным стане.

Жамчужыны калекцыі — купэ і кабрыялет Mercedes 300 SL коштам больш за паўтара мільёна долараў кожны. Аўтамабілі абсталяваныя 215-моцнай «шасцёркай» з непасрэдным упырскам паліва.

У $550 000 ацэньваюць суперкар Mercedes SLR McLaren Roadster 2010 года. Выпушчана ўсяго 520 такіх аўто з 626-моцным кампрэсарным V8, здольных развіць 330 км/г.

Купэ і родстэр Mercedes SLS AMG 2013 года, якія з'яўляюцца пераемнікамі 300 SL, каштуюць больш за $300 000 кожны. Гэтыя суперкары маюць 6,2-літровы 571-моцны V8.

А за спарткар Mercedes 280 SL Pagoda 1969 года плануюць атрымаць 160 000 долараў. Менавіта гэты 170-моцны кабрыялет з'яўляецца героем культавага фільма «Дастукацца да нябёсаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках