Германія выдзеліла дадатковую зімовую дапамогу для Украіны
- 18.12.2025, 11:30
Мэта — забяспечыць ацяпленнем, водазабеспячэннем і электраэнергіяй больш як 2,5 мільёна чалавек.
У сувязі з расійскімі атакамі на энергетычную інфраструктуру Украіны ўрад Германіі выдзеліў Кіеву дадатковую дапамогу ў памеры 70 млн еўра.
Пра гэта заявіла міністр развіцця Германіі Рым Алабалі-Радован у інтэрв’ю Tagesschau.
Паводле слоў Алабалі-Радован, яе міністэрства пашырае дапамогу, «каб забяспечыць ацяпленнем, водазабеспячэннем і электраэнергіяй больш як двух з паловай мільёнаў чалавек».
«Асабліва цяпер, у халодную зіму, неадкладная дапамога мае вырашальнае значэнне для забеспячэння асноўных энергетычных патрэбаў Украіны», — адзначыла яна.
Сродкі ў першую чаргу прызначаныя для інвестыцый у дэцэнтралізаванае цеплазабеспячэнне, напрыклад, у мабільныя ацяпляльныя ўстаноўкі.
«Муніцыпалітэты павінны мець магчымасць гарантаваць ацяпленне школаў, дзіцячых садкоў і бальніц, нават калі буйныя электрастанцыі падвергліся атакам. Гэтыя меры ў сферы энергазабеспячэння дапамогуць людзям арганізаваць сваё паўсядзённае жыццё», — падкрэсліла міністр.
Паведамляецца, што з адпаведнай просьбай да Германіі звярнуўся ўкраінскі бок.