19 снежня 2025, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пуцін спалохаўся

5
Палітолаг: Пуцін спалохаўся

Кіраўніка Крамля «панесла».

Крамлёўскі дыктатар і ваенны злачынца Уладзімір Пуцін пачаў пагражаць Украіне і еўрапейскім дзяржавам эскалацыяй вайны. Такія паведамленні сведчаць толькі пра тое, што ім кіруе страх.

Аб гэтым 24 Каналу распавёў палітолаг Ігар Рэйтэровіч. Паводле яго слоў, Пуціна мог напалохаць перамовны працэс, які ініцыявалі ЗША. Цяпер ён адбываецца значна хутчэй і якасней, чым чакаў кіраўнік краіны-агрэсаркі Расіі.

«Мы канструктыўна працуем з амерыканцамі, і Пуцін спалохаўся, што такім чынам мы сфармуем дакумент, ад якога Расіі будзе цяжка адмовіцца. Або, калі яна адмовіцца, у ЗША будзе ўзнікаць усё больш пытанняў адносна таго, хто вінаваты ў тым, што вайна не заканчваецца», - растлумачыў Рэйтэровіч.

Пуцін павышае стаўкі

З-за страху крамлёўскі дыктатар спрабуе паказаць, што «не ўсё так адназначна» і нібыта ёсць шмат пытанняў, якія трэба вырашыць.

«Пуцін думае, што «схапіў Бога за бараду» і можа і далей рабіць тое, што робіць. Ён спадзяецца, што ЗША будуць проста весці перамовы і менш дапамагаць Украіне або ціснуць на яе. Таму яго і панесла», - дадаў палітолаг.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках