Сіноптыкі абяцаюць беларусам зіму
5- 18.12.2025, 14:42
- 6,120
Да -10°С.
Аўтары тэматычнага Telegram-канала «Метеовайб» паабяцалі беларусам сапраўдную зіму. Сіноптыкі адзначылі, што «пераднавагодні аптымізм» пачнецца ўжо ў нядзелю, 21 снежня. Яны патлумачылі, што ў гэты дзень «грыбень антыцыклона выцягнецца на паўночны захад», а над Скандынавіяй сфармуецца «новая вобласць высокага ціску».
У Беларусь прыйдзе больш халоднае паветра з поўначы, у выніку чаго да сярэдзіны наступнага тыдня, 24 снежня, тэмпература можа апусціцца да -5..-10°С. Больш за тое, пры «змене ўстойлівай паветранай масы на арктычную» не выключаецца і снег.
«Такім чынам, вайб каталіцкага Раства можа быць цалкам зімовым», – адзначылі спецыялісты.
@charter97.org Калі прыйдзе зіма #навіны #зіма #беларусь #надвор'е ♬ арыгінальны гук - Хартыя97