19 снежня 2025, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі грыбы з цэзіем-137

19
У Беларусі знайшлі грыбы з цэзіем-137

Больш чым у палове раёнаў Гомельскай вобласці.

Стала вядома, што грыбы з цэзіем-137 былі выяўленыя ў большасці раёнаў Гомельшчыны. Падрабязней расказалі ў Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Так, у лістападзе эпідэміёлагі даследавалі без малога 800 пробаў і выявілі радыеактыўныя грыбы ў 13 з 21 раёна. Усяго праверылі 791 пробу прадуктаў і 84 пробы вады на наяўнасць у іх цэзію-137, у тым ліку 62 пробы з дзяржаўнага сектара.

У дзяржаўным сектары перавышэнняў цэзію-137 і стронцыю-90 не выявілі. Астатнія пробы правяралі ў прыватным сектары. Перавышэнні нарматываў устанавілі ў 43 пробах, гэта значыць у 5,9% пробаў. Увогуле, у 40 пробах свежых грыбоў і прадуктах іх перапрацоўкі, у 13 пробах сушаных грыбоў

Перавышэнні ўстанавілі ў трынаццаці раёнах Гомельшчыны. Грыбы з цэзіем-137 знайшлі на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Добрушскага, Ельскага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лоеўскага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага і Хойніцкага раёнаў.

— Пры нарматыве 500 бекерэляў на кілаграм узроўні ўтрымання цэзію-137 у пробах свежых і перапрацаваных грыбоў склалі ад 512 да 39,2 тысячы бекерэляў на кілаграм, — пракаментавалі ў санстанцыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках