Ці можна ў Мінску прыгатаваць вячэру ўсяго за 1 рубель?
7- 18.12.2025, 16:06
- 2,866
Інтэрнэт-эксперымент, які вас здзівіць.
Уладальнік акаўнта Zatestil у Instagram вырашыў правесці эксперымент і высветліць, ці можна ў Мінску купіць прадуктаў на вячэру і патраціць на ўсё не больш за адзін рубель. Гучыць як нешта з вобласці фантастыкі, але, тым не менш, малады чалавек змог сабраць цэлых тры варыянты страў, кошт якіх не перавышае выдаткаў на праезд у грамадскім транспарце, паведамляе blizko.by.
Першы варыянт атрымаўся самым сытным і паўнавартасным. Блогер набыў курыную галёнку вагой 92 г за 72 капейкі, 224 г бульбы за 22 капейкі і невялікую цыбуліну вагой 40 г за 5 капеек і прыгатаваў порцыю другой стравы ў выглядзе пюрэ з смажанай цыбуляй і курынай ножкай.
Другі варыянт — студэнцкі. Тут ужо выкарыстоўваліся 60 г класічнай локшыны хуткага прыгатавання за 59 капеек і сасіска вагой 73 г за 34 капейкі. Атрымалася порцыя макарон з сасіскай.
Трэці варыянт атрымаўся самым беларускім. Тут у ход пайшлі 866 г бульбы за 86 капеек і дзве цыбуліны вагой 112 г за 14 капеек, з якіх атрымалася ўнушальная порцыя дранікаў.
Хоць эксперымент і ўдаўся, варта адзначыць, што зыходныя дадзеныя былі не зусім «чыстымі», бо соль і алей, на якім смажыліся дранікі, цыбуля і курыца, не ўлічваліся, не кажучы ўжо пра ваду.