Зяленскі расказаў, хто можа прымусіць Пуціна спыніць вайну
2- 18.12.2025, 18:55
- 2,774
Расію можа спыніць толькі ціск.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін не збіраецца спыняць вайну супраць Украіны, але яго можна прымусіць гэта зрабіць.
Пра гэта ў чацвер, 18 снежня, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў Бруселі, паведамляе New Voice.
Зяленскі адзначыў, што Пуціна могуць спыніць Злучаныя Штаты Амерыкі.
«І я на гэта разлічваю. Я сапраўды разлічваю на ціск з боку ЗША», — заявіў Зяленскі, дадаўшы, што цяпер Амерыка больш выконвае ролю пасярэдніка.
Украінскі лідар падкрэсліў, што ён вельмі хацеў бы, каб ЗША ўзмацнілі ціск на Расію, бо «Пуцін не хоча спыняць вайну».
«Але ён можа гэта зрабіць, калі ЗША больш націснуць», — упэўнены прэзідэнт.