18 снежня 2025, Чацвер, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія увяла санкцыі супраць «Татнефти» і «Русснефти»

1
Вялікабрытанія увяла санкцыі супраць «Татнефти» і «Русснефти»

Таксама пад абмежаванні трапілі «Руснефтегаз» і ННК.

Вялікабрытанія унесла ў санкцыйны спіс «Татнефть» і «Русснефть», як вынікае з паведамлення Мінфіна Злучанага Каралеўства.

Таксама пад абмежаванні, што прадугледжваюць замарожванне актываў, трапілі «Руснефтегаз» і ННК. Лондан адвёў на згортванне аперацый з гэтымі кампаніямі і іх даччынымі прадпрыемствамі тэрмін да 31 студзеня 2026 года, як вынікае з ліцэнзіі, апублікаванай на сайце брытанскага ўрада.

У санкцыйным спісе Вялікабрытаніі апынуліся і базаваныя ў Дубаі сыравінныя трэйдынгавыя кампаніі Tejarinaft FZCO, Fossil Trading FZCO, AMUR II FZCO, Altrum Group FZCO, Mercantile & Maritime Group, Redwood Global Supply FZ-LLC і Saphira Energy FZE.

Таксама пад брытанскія санкцыі трапілі ўзбекскія кампаніі, якія спецыялізуюцца на вытворчасці баваўнянай прадукцыі: Ферганскі хімічны завод, Gelion Business Trade, Chemistry International і Raw Materials Cellulose.

Пад абмежаваннямі апынуліся фінансавая кампанія «Кифико» (Кіргізія) і кампанія, што займаецца пастаўкамі электронікі, Gimli Trade LLC (ААЭ). Таксама ў спіс трапілі расійскія вытворцы баваўнянай прадукцыі ТАА «Текстиль-Сервис» і ТАА «Фабрика ваты 24».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках