18 снежня 2025, Чацвер, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прыбыў з візітам у Варшаву

1
Зяленскі прыбыў з візітам у Варшаву

Ён сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы і іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі краіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Варшаву, дзе запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Польшчы Каролем Навроцкім і іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі краіны.

Пра гэта паведамілі ў Офісе прэзідэнта Украіны ў чацвер, 18 снежня.

Раней канцылярыя прэзідэнта Польшчы апублікавала праграму афіцыйнага візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву.

Згодна з планам, 19 снежня а 10:00 (па варшаўскім часе) адбудзецца афіцыйная цырымонія сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам Польшчы Каролем Навроцкім.

А 10:15 пачнецца асабістая сустрэча двух лідараў у Прэзідэнцкім палацы.

А 11:00 запланаваныя пленарныя перамовы дэлегацый пад старшынствам прэзідэнтаў, а ў 11:55 адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў з прадстаўнікамі СМІ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках