Лукашэнка: Я не вечны
23- 19.12.2025, 6:06
- 7,564
Дыктатар зноў загаварыў пра адыход ад улады.
Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што не можа кіраваць краінай вечна.
«Хоць мяне часта за гэта крытыкуюць, калі я кажу, але я ж не вечны», — адзначыў Лукашэнка на «УНС».
Таксама ён дадаў, што «не можа быць «прэзідэнтам» вечна, ды і не трэба».
Узурпатар падкрэсліў, што задача цяперашняй улады — забяспечыць устойлівасць дзяржаўных інстытутаў і паслядоўнасць курсу пасля змены кіраўніцтва.