Зяленскі і Навроцкі ўпершыню сустрэліся ў Польшчы
- 19.12.2025, 12:26
- 1,562
Фота: Getty Images
Сталі вядомыя падрабязнасці праграмы візіту прэзідэнта Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з афіцыйным візітам у Польшчу і ўпершыню сустрэўся са сваім польскім калегам Каролем Навроцкім. Асноўныя тэмы іх перамоваў — бяспека, эканоміка і гісторыя.
Пасля перамоваў прэзідэнты правядуць сумесную прэс-канферэнцыю.
У пятніцу, 19 снежня, кіраўнік Украіны таксама правядзе шэраг рабочых сустрэч з іншымі польскімі палітыкамі. Падрабязнасці праграмы візіту Зяленскага паведамілі ўласныя крыніцы OBOZ.UA.
Чакаецца сустрэча Уладзіміра Зяленскага з маршалкам Сейма Рэспублікі Польшчы Уладзімежам Чажастым. Пазней прэзідэнт Украіны сустрэнецца з маршалкам Сената Мальгажатай Кідавам-Блоньскай.
І напрыканцы Зяленскі сустрэнецца са старшынём Савета Міністраў Рэспублікі Польшчы Дональдам Тускам. Анансаванай раней прэс-канферэнцыі з прэм'ерам не будзе.