У беларускіх крамах з'явіўся незвычайны фрукт за $24
6- 19.12.2025, 13:05
- 4,550
Фотафакт.
Чытачы «Онлайнера» заўважылі ў сетцы «Гіппо» незвычайныя міні-абрыкосы рознага колеру. Іх прывезлі з Кітая.
Гэта плады зялёнага, жоўтага і чырвонага колеру. Цана за кілаграм — 69,99 рубля.

Яны ўжо расфасаваныя, таму пару штук на пробу купіць не атрымаецца, у адной упакоўцы прыблізна 300—350 грам.
Тыя, хто спрабаваў гэтыя кітайскія абрыкосы, дзеляцца ў сацсетках, што яны значна саладзей за звычайныя і хрумсткія.
