Пуцін здзівіў шалёнымі фантазіямі пра Куп'янск
12- 19.12.2025, 13:10
- 10,496
Галава Крэмля хлусіць без зазрэння сумлення.
Нягледзячы на паездку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у Куп'янск (Харкаўская вобласць), расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін працягвае заяўляць пра «акружэнне горада». Прэзідэнт краіны-агрэсара сцвярджае, што ў расійскім акружэнні знаходзяцца больш за 3 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.
Такія заявы расійскага дыктатара прагучалі 19 снежня, праз тыдзень пасля візіту Зяленскага ў горад на Харкаўшчыне.
«Туды падысці немагчыма, Зяленскі артыст і вельмі добры», — лічыць Уладзімір Пуцін.
Паводле слоў расійскага дыктатара, акупанты «захапілі» Куп'янск «некалькі тыдняў таму» і «ўзялі ў акружэнне 3,5 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў».