У Гродзенскай вобласці адбылося сур'ёзнае ДТЗ
- 19.12.2025, 13:42
- 7,654
Загінулі чатыры чалавекі.
У Гродзенскай вобласці адбылося сур'ёзнае ДТЗ
Загінулі чатыры чалавекі.
Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Слонімскім раёне паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася 19 снежня на закругленні аўтадарогі, сутыкнуліся аўтамабілі «Volkswagen» і «Audi».

«У выніку ДТЗ загінулі чатыры чалавекі (асобы ўстанаўліваюцца). Дваіх людзей даставілі ў бальніцу», — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, медыкі, следча-аператыўная група.
