19 снежня 2025, Пятніца, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы на базе СПА затрымалі беларуса

5
У Польшчы на базе СПА затрымалі беларуса

Ён сказаў, што заблукаў.

На тэрыторыі 33-га ракетнага дывізіёна супрацьпаветранай абароны ў Гдыні затрымалі грамадзяніна Беларусі. Інцыдэнт здарыўся яшчэ 23 лістапада, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер. Пракуратура спрабуе высветліць, як беларус апынуўся на вайсковым аб'екце.

Як удалося даведацца TV Repulbika, познім вечарам на тэрыторыі аб'екта супрацьпаветранай абароны заўважылі трох старонніх асоб. Патруль, што прыбыў, змог затрымаць толькі аднаго з іх — грамадзяніна Беларусі.

Мужчына быў п'яны, сцвярджаў, што заблукаў і не ведаў, што знаходзіцца на вайсковым аб'екце.

На тэлефоне затрыманага знайшлі фота марскога порта, а таксама сляды, якія могуць сведчыць пра тое, што мужчына шукаў нейкую пасылку. Невядома, як ён трапіў на тэрыторыю вайсковай базы — слядоў, што ўказвалі б на яго шлях, не знайшлі.

Пра інцыдэнт былі праінфармаваныя спецслужбы. Расследаванне вядзе раённая пракуратура Гдыні.

У Міністэрстве абароны і спецслужбах пакуль не каментуюць тое, што здарылася. Прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Гданьску паабяцаў паведаміць падрабязнасці ў панядзелак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках