19 снежня 2025, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ сарвалі штурм РФ каля Пакроўска

1
ЗСУ сарвалі штурм РФ каля Пакроўска

Знішчаныя ЗРК «Оса» і бранятэхніка.

Сілы абароны Украіны правялі паспяховую спецаперацыю і знішчылі значнае скапленне варожай бранятэхнікі каля Пакроўска.

Пра гэта паведамляе Telegram 7-га корпуса хуткага рэагавання дэсантна-штурмавых войскаў Украіны.

Паводле даных украінскай разведкі 7-га корпуса ШР ДШВ і аэравыведкі 414-й асобнай брыгады беспілотных сістэм «Птушкі Мадзяра», ва ўзаемадзеянні з Групоўкай Дэсантна-штурмавых войскаў і каардынацыйным цэнтрам беспілотных сістэм 425-га асобнага штурмавога палка «Скала» было выяўлена масавае скапленне бранятэхнікі праціўніка.

Праціўнік планаваў выкарыстаць гэтую тэхніку для штурмавых дзеянняў на Пакроўскім напрамку, што магло стварыць сур'ёзную пагрозу абароне горада.

Каб сарваць наступальны патэнцыял ворага, Сілы абароны спланавалі і паспяхова рэалізавалі спецаперацыю. Ударныя борты ОЗСП «Lasar's Group» Нацгвардыі Украіны нанеслі прыцэльнае агнявое паражэнне, знішчыўшы:

Зенітна-ракетны комплекс 9К33 «Оса» (SA-8) - 1 адзінка

Танкі - 2 адзінкі

Баявая браніраваная машына - 1 адзінка

Ваенны аўтатранспарт з боепрыпасамі - 1 адзінка

Акрамя таго, было ўражана:

Танкі - 5 адзінак

Баявыя браніраваныя машыны - 6 адзінак

Ваенны аўтатранспарт - 2 адзінкі

Лёгкі аўтатранспарт - 4 адзінкі

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках