5 снежня 2025, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп намерваецца прымірзіць Руанду і ДР Конга

5
Трамп намерваецца прымірзіць Руанду і ДР Конга
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША прыме лідараў гэтых краін для падпісання мірнага пагаднення.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 4 снежня прыме ў Белым доме лідараў Руанды і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДР Конга) — Пола Кагамэ і Фелікса Цісекеды, падчас сустрэчы бакі падпішуць мірнае пагадненне. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Белага дома Кэролін Левітт.

«У чацвер прэзідэнт Трамп прыме прэзідэнтаў Рэспублікі Руанда і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга для падпісання гістарычнага мірнага і эканамічнага пагаднення, у дасягненні якога ён выступіў пасярэднікам», — сказала яна на брыфінгу.

27 чэрвеня бакі ўжо падпісвалі ў Вашынгтоне пагадненне аб урэгуляванні канфлікту. У межах пагаднення бакі ўзялі на сябе абавязанне выконваць дасягнутае ў 2024 годзе пагадненне, якое прадугледжвае вывад войскаў Руанды цягам 90 дзён, а таксама стварэнне цягам 30 дзён сумеснага механізму каардынацыі бяспекі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках