У Арлоўскай вобласці Расіі палае НПЗ
2- 2.12.2025, 9:28
- 6,096
Пасля атакі БПЛА ўспыхнулі два тэрміналы.
У горадзе Ліўны ў Арлоўскай вобласці Расіі маштабны пажар. Перад гэтым горад атакавалі невядомыя беспілотнікі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія СМІ.
У горадзе Ліўны ў Арлоўскай вобласці Расіі ўначы на 2 снежня здарыўся пажар. Мясцовыя жыхары кажуць, што, магчыма, гарыць нафтаперапрацоўчы завод.
Праўкраінскі тэлеграм-канал Exilenova+ паведамляе, што гаруць два тэрміналы на НПЗ.
Губернатар рэгіёна Андрэй Клычкоў пацвердзіў, што ўначы раён атакавалі невядомыя дроны, у выніку чаго адбылося ўзгаранне на аб'ектах паліўна-энергетычнага комплексу. Якіх менавіта, ён не ўдакладніў.