5 снежня 2025, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «Аватар 3» можа атрымаць нечаканы працяг

4
Фільм «Аватар 3» можа атрымаць нечаканы працяг

У Джэймса Кэмерана ёсць варыянты для франшызы.

Апошнія касавыя прагнозы для «Аватара 3» саступаюць папярэдніку, аднак у Джэймса Кэмерана ёсць варыянты працягу для франшызы нават на выпадак правалу. І гаворка тут не пра кіно.

У нядаўнім інтэрв'ю рэжысёр заявіў, што калі «Аватар: Агонь і попел» не заробіць дастаткова грошай у пракаце, ён «абсалютна» гатовы пакончыць з кінафраншызай.

«Я працую ў свеце «Аватара» ўжо 20 гадоў. Ці нават 30, калі быць дакладным, таму што я напісаў яго ў 1995-м. Тады быў кароткі ўсплёск цікавасці, а потым мне сказалі: «Ты звар'яцеў?». І я адклаў гэта на 10 гадоў, каб вярнуцца да сур'ёзнай працы ў 2005-м. Так, вядома. Калі [на трэцім фільме] усё завершыцца, гэта нармальна».

Разам з тым Кэмеран дадаў, што трэці «Аватар» пакіне некаторыя адкрытыя сюжэтныя лініі, аднак паабяцаў завяршыць іх у кнізе, калі кінатэатральны працяг усё ж такі адменяць.

Дадаткова рэжысёр удакладніў, што ў выпадку працы над чацвёртым фільмам і далей ён не гатовы перадаць поўнае кіраўніцтва камусьці іншаму, а збіраецца застацца ў праекце прынамсі як прадусар.

«Я не думаю, што калі-небудзь выйдзе версія «Аватара», якую б я шчыльна не прадусіраваў».

На дадзены момант для «Аватар: Агонь і попел» прагназуюць адкрыццё на ўзроўні $110 млн. Лічбы нядрэнныя, але істотна ніжэйшыя, чым паказчыкі «Шляху вады».

Першы фільм у серыі «Аватар» выйшаў у 2009 годзе і дагэтуль застаецца самым касавым фільмам усіх часоў з заробкам амаль $3 млрд. Яго пераемнік «Шлях вады» выйшаў праз 13 гадоў і сабраў $2,3 млрд. «Агонь і попел» чакаем да прэм'еры ўжо 19 снежня, тады як чацвёртая і пятая часткі папярэдне плануюцца на 2029 і 2030 гады.

Дзеянне «Агню і попелу» разгортваецца ўсяго праз год пасля падзей другога фільма. Першапачаткова нам пакажуць сям'ю Салі, якая ўсё яшчэ жыве з кланам Меткаіна і аплаквае смерць Нэтэяма, а далей сюжэт пазнаёміць нас з новым пляменем На’ві, вядомым як народ Попелу. На чале з лідарам па імені Варанг, яны жывуць у нестабільным вулканічным рэгіёне Пандоры і заключаюць саюз з людзьмі, выклікаючы эскалацыю канфлікту.

Наступныя фільмы, паводле Кэмерана, мусяць здзейсніць шасцігадовы скачок у часе і пакажуць Нэйтыры, якая адправіцца на антыўтопічную Зямлю. Сцэнары ўжо напісаныя, а чацвёрты часткова адзняты. Аднак лёс праектаў цесна звязаны з касавымі зборамі «Аватара 3».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках