5 снежня 2025, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі танкер быў атакаваны каля ўзбярэжжа Турцыі

25
Расійскі танкер быў атакаваны каля ўзбярэжжа Турцыі
Фота: shipspotting.com

Судна накіроўвалася ў Грузію.

Танкер MIDVOLGA-2, які накіроўваўся з грузам сланечнікавага алею з Расіі ў Грузію, паведаміў, што быў атакаваны ў 80 мілях ад узбярэжжа Турцыі. Пра гэта 2 снежня паведаміла Галоўнае ўпраўленне па марскіх справах Міністэрства транспарту Турцыі.

«Танкер MIDVOLGA-2, які накіроўваўся з грузам сланечнікавага алею з Расіі ў Грузію, паведаміў, што быў атакаваны ў 80 мілях ад нашага ўзбярэжжа. На борце судна, дзе знаходзяцца 13 членаў экіпажа, негатыўных наступстваў няма, зваротаў па дапамогу таксама няма. Судна сваім ходам накіроўваецца ў Сіноп», — паведамілі ў Галоўным упраўленні па марскіх справах.

Нагадаем, 28 лістапада два танкеры з расійскага «ценевага флоту» Kairos і Virat пацярпелі ад выбухаў у Чорным моры каля праліву Басфор 28 лістапада, на судах успыхнулі пажары.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках