5 снежня 2025, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заявіў пра гатоўнасць Расіі ваяваць з Еўропай «прама цяпер»

46
Пуцін заявіў пра гатоўнасць Расіі ваяваць з Еўропай «прама цяпер»

Дыктатар РФ назваў умову.

Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія не збіраецца ваяваць з Еўропай, але гатовая да гэтага «прама цяпер», калі канфлікт будзе ініцыяваны Бруселем, перадае РИА «Новости».

— Мы не збіраемся ваяваць з Еўропай, я ўжо пра гэта 100 разоў казаў, але, калі Еўропа раптам захоча з намі ваяваць і пачне, мы гатовыя прама цяпер. Тут не можа быць ніякіх сумневаў, — сказаў Пуцін 2 снежня пасля выступлення на інвестыцыйным форуме ВТБ «Расія кліча!».

Пры гэтым ён пагразіў, што «калі Еўропа раптам захоча пачаць вайну і пачне яе, то вельмі хутка можа ўзнікнуць сітуацыя, пры якой нам не з кім будзе дамаўляцца».

Пуцін абвінаваціў ЕС у тым, што ён «выстаўляе абсалютна непрымальныя для Расіі прапановы па ўрэгуляванні» вайны ва Украіне і збіраецца «ўвогуле заблакаваць увесь гэты мірны працэс», каб «потым зваліць усё на Расію».

Паводле версіі кіраўніка, Еўразвяз «сам сябе вывеў з перамоўнага працэсу і перашкаджае адміністрацыі Трампа дамаўляцца». Аднак кіраўнік Крамля дапусціў удзел еўрапейцаў у перамовах, калі яны «вернуцца на глебу рэальнасці, зыходзячы з той сітуацыі, якая складваецца на зямлі, як у такіх выпадках кажуць».

— Яны (еўрапейцы. — Заўв. рэд.) крыўдуюцца, што іх, нібыта, адхілілі ад вядзення перамоў, але хачу адзначыць, што іх ніхто не адхіляў, яны самі адхіліліся. Пэўны час у нас быў цесны кантакт, потым яны — раз! — і рэзка абарвалі кантакты з Расіяй, — сказаў Пуцін.

Ён назваў «пірацтвам» атакі Узброеных сіл Украіны на танкеры расійскага «ценявога флоту» і паабяцаў у адказ «пашырыць наменклатуру такіх нашых удараў па партавых збудаваннях і па караблях, па судах, якія заходзяць ва ўкраінскія парты».

— Найбольш радыкальны спосаб — адрэзаць Украіну ад мора. Тады ёй у прынцыпе немагчыма будзе займацца пірацтвам, — пагразіў палітык, дадаўшы, што Расія дзейнічае ва Украіне «хірургічным спосабам, акуратненька» і «гэта не вайна ў прамым, сучасным сэнсе гэтага слова».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках