Рубіо: ЗША не занепакоеныя эскалацыяй з Расіяй з-за Венесуэлы
- 20.12.2025, 5:00
Вашынгтон чакаў, што расіяне акажуць рытарычную падтрымку рэжыму Мадура.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіо у пятніцу заявіў журналістам, што Злучаныя Штаты не занепакоеныя эскалацыяй канфлікту з Расіяй у сувязі з Венесуэлай.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа нарошчвае ваенную прысутнасць у Карыбскім басейне і накіравала ў рэгіён тысячы вайскоўцаў, а таксама авіяносец, ваенныя караблі і знішчальнікі.
«Мы не занепакоеныя эскалацыяй канфлікту з Расіяй з нагоды Венесуэлы. Мы заўсёды чакалі, што яны акажуць рытарычную падтрымку рэжыму Мадура... Гэта не з’яўляецца фактарам, які ўплывае на нашае стаўленне да ўсёй гэтай сітуацыі», — сказаў Рубіо.