20 снежня 2025, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША атакавалі ІГІЛ у Сірыі

6
ЗША атакавалі ІГІЛ у Сірыі

Праведзена аперацыя «Удар ястрабінага вока».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і міністр вайны Піт Хегсет заявілі, што Штаты атакавалі баевікоў і аб’екты «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі. Яны патлумачылі, што гаворка ідзе не пра пачатак вайны, а пра адказ на папярэднія напады тэрарыстаў на амерыканцаў — 13 снежня ў Пальміры загінулі двое амерыканскіх салдат і грамадзянскі перакладчык з-за засады, якую, паводле дадзеных ЗША, ажыццявіла ІГІЛ. Таму ў Вашынгтоне вырашылі пачаць аперацыю Hawkeye Strike, што перакладаецца з англійскай як «Удар ястрабінага (пільнага) вока», для знішчэння баевікоў, іх інфраструктуры і складаў зброі, кажа Хегсет, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне адплаты. ЗША пад кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа ніколі не будуць вагацца і не адступяць у абароне свайго народу», — патлумачыў кіраўнік Пентагона.

Амерыканцам, працягнуў ён, ужо ўдалося забіць шмат сваіх ворагаў у межах гэтай аперацыі. Такія дзеянні будуць працягвацца.

«З-за жорсткага забойства ІГ мужных амерыканскіх патрыётаў у Сірыі, чыіх цудоўных душ я на пачатку гэтага тыдня вітаў на амерыканскай зямлі падчас вельмі ўрачыстай цырымоніі (удзельнічаў у мерапрыемстве падчас вяртання іхніх целаў на радзіму — рэд.), я абвяшчаю, што Злучаныя Штаты наносяць вельмі сур’ёзны адказны ўдар, як я і абяцаў, па тэрарыстах-забойцах, адказных [за гэта]», — заявіў Трамп.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках