Зяленскі: «Пуціных» шмат
2- 20.12.2025, 11:40
- 7,346
Прэзідэнт Украіны адказаў на заяву кіраўніка Крэмля.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на словы расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, які заявіў, што «гатовы» падумаць над прыпыненнем удараў у глыб Украіны на час правядзення магчымых выбараў.
У інтэрв'ю агенцтву PAP падчас візіту ў Польшчу Зяленскі падкрэсліў, што Пуцін кантралюе выбары ў Расіі, а цяпер ён хацеў бы кантраляваць іх ва Украіне.
«Мы не пагодзімся, каб нас нехта кантраляваў», — сказаў прэзідэнт.
Зяленскі таксама пракаментаваў выказванні дыктатара адносна ўдзелу ў выбарах украінцаў на захопленых тэрыторыях. Такім чынам Пуцін прызнаў, што гэтыя землі акупаваныя, дадаў прэзідэнт Украіны.
На яго думку, «пуціных шмат».
«Адзін — размаўляе з амерыканцамі, другі — выступае з прамовамі, трэці — робіць нешта іншае», — сказаў Зяленскі.