20 снежня 2025, Субота, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саш, глядзі, ёсць два варыянты»

3
«Саш, глядзі, ёсць два варыянты»

Расійскае камандаванне пагражае маракам.

Расійскае ваеннае камандаванне прымушае маракоў Чарнаморскага флоту падаўжаць кантракты, пагражаючы пераводам у штурмавыя падраздзяленні марской пяхоты. Пра гэта гаворыцца ў новым аўдыяперахопе, апублікаваным 19 снежня Галоўным упраўленнем разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны ў «Фэйсбуку».

У запісе зафіксаваныя паказанні жыхара Белгародскай вобласці, які распавёў пра метады, што ўжывае камандаванне РФ для папаўнення страт у частках марской пяхоты.

Паводле яго слоў, маракам Чарнаморскага флоту, якія вырашылі адмовіцца ад падаўжэння кантракту з Мінабароны Расіі, фактычна не пакідаюць выбару: альбо падпісаць новы кантракт і працягнуць службу на караблі, альбо быць «аўтаматычна» пераведзенымі ў сухапутныя падраздзяленні.

«Тэлефануюць адтуль і кажуць: «Саш, глядзі, ёсць два варыянты. Калі ты сам падпісваеш кантракт, ты застаешся на сваім караблі, дзе служыш. Калі ты не падпісваеш кантракт і хочаш звольніцца, цябе проста аўтаматычна падпішуць, зразумеў?», — гаворыцца ў перахопе.

Тых, хто адмаўляецца ад падаўжэння кантракту, накіроўваюць у 810-ю асобную брыгаду марской пяхоты РФ — падраздзяленне, якое, паводле звестак ГУР, нясе надзвычай высокія страты нават па мерках расійскай арміі.

«І ты пойдзеш у 810-ю. А 810-я — ты ведаеш, што гэта такое? Так, гэта штурмавыя дзеянні», — дадае сведка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках