Перад беларусамі ўсё больш востра стаіць жыллёвае пытанне
1- 20.12.2025, 14:41
- 2,146
Прапанова на рынку працягвае скарачацца.
З-за росту цэн і вымывання прапановы з рынку колькасць здзелак у каркасна-блочных дамах скарачаецца, усё больш пакупнікоў вымушаныя выбіраць панэлькі і хрушчоўкі.
Паводле дадзеных агенцтва нерухомасці «Твая сталіца», доля пакупак у сучасных каркасніках у Мінску ў лістападзе знізілася з 40% да 35%, тады як доля здзелак у панэльных дамах (1971–1999 гадоў пабудовы) павялічылася на 2%, а ў хрушчоўска-брэжнеўскім фондзе — на 3%.
Эксперты таксама падкрэсліваюць, што беларускім пакупнікам становіцца ўсё складаней сабраць неабходную суму для куплі кватэры па бягучых цэнах. У выніку расце колькасць так званых «ланцужковых» здзелак: перш чым набыць новае жыллё, людзям даводзіцца спачатку прадаваць наяўную кватэру. Гэта робіць рынак больш інэртным і падаўжае шлях ад рашэння аб куплі да фактычнага заключэння здзелкі.
У лістападзе сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвай кватэры, якая патрабуе рамонту, у Мінску склаў 1870 даляраў, а гатовай да пражывання — 2200 даляраў.
Прапанова на рынку працягвае скарачацца. Найперш знікаюць кватэры з разумным балансам цаны і якасці — яны знаходзяць пакупнікоў хутчэй за ўсё. Іх месца паступова займаюць больш дарагія новабудоўлі.
Доля здзелак з прыцягненнем крэдыту зніжаецца ўжо другі месяц запар і трымаецца ніжэй за адзнаку ў 30%. Высокія стаўкі абмяжоўваюць кола пакупнікоў.