У Турцыі ўпаў яшчэ адзін расійскі беспілотнік
- 20.12.2025, 15:09
- 2,390
Другі за суткі.
Ужо другі за суткі расійскі дрон выявілі ў Турцыі. Упаўшы беспілотнік знайшлі ў полі ў раёне горада Маньяс на поўдзень ад Мармуровага мора, за 140 км ад Стамбула. Пра гэта піша Clash Report.
Паводле іх інфармацыі, гэта разведвальны дрон «Мэрлін-ВР». Ён запускаецца з катапульты і прызямляецца з дапамогай парашута.
Напярэдадні ўпаўшы расійскі беспілотнік «Арлан-10» выявілі ў сельскай мясцовасці правінцыі Коджаэлі, прыблізна за 50 км ад Стамбула.
BREAKING: An unidentified UAV crashed in an empty field in Türkiye's Balıkesir’s Manyas district.
The drone has been sent to Ankara for technical analysis.
While Russian origin (incl. Orlan-10) is being examined, following a similar crash in İzmit a day earlier. pic.twitter.com/hx2o96RluO
— Clash Report (@clashreport) December 20, 2025
15 снежня Мінабароны Турцыі паведаміла, што знішчальнікі F-16 збілі неідэнтыфікаваны БПЛА над чорнаморскім узбярэжжам краіны.