Украіна і Партугалія дамовіліся аб сумеснай вытворчасці марскіх дронаў
- 20.12.2025, 15:37
У Кіеў прыехаў прэм’ер-міністр гэтай краіны.
Украіна і Партугалія дамовіліся аб сумеснай вытворчасці украінскіх марскіх дронаў. Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта Украіны Аляксандр Камышын, піша unian.net.
«Мы даказалі, што нашы беспілотныя судны выдатна працуюць супраць расійскіх ваенных караблёў і падводных лодак. Цяпер яны дапамогуць Партугаліі абараняць Еўропу з мора», — напісаў ён.
У той жа час Уладзімір Зяленскі паведаміў, што сёння, 20 снежня, ён разам з прэм’ер-міністрам Партугаліі Луішам Мантэнегру ушанаваў памяць загінулых украінскіх вайскоўцаў.
«Вечная памяць усім нашым воінам, кожнаму ўкраінцу, якія аддалі свае жыцці, каб Украіна магла жыць!» — дадаў прэзідэнт.