Орбан зноў аскандаліўся
- 21.12.2025, 1:05
- 2,758
Прэм'ер Венгрыі абразіў высокую прадстаўніцу Еўрапейскага саюза.
Прарасійскі прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан чарговы раз зрабіў антыеўрапейскую заяву і абразіў высокую прадстаўніцу Еўрапейскага саюза па пытаннях дыпламатыі Каю Каллас.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта Орбан заявіў падчас так званага «антываеннага» прарасійскага мітынгу ў горадзе Сегед.
Орбан, якога лічаць сябрам ваеннага злачынца і расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, не прыдумаў нічога лепшага, як параўнаць Каллас з французскім імператарам Напалеонам і нямецкім фюрэрам Адольфам Гітлерам.
Такім чынам Орбан спрабаваў высмеяць Еўропу, сцвярджаючы, што ў еўрапейцаў нібыта ёсць «вялікая еўрапейская традыцыя» - атакаваць Расію. Менавіта ў гэтым кантэксце сябар Пуціна ўзгадаў Напалеона, Каллас і Гітлера.
«Вядома, ёсць вялікія еўрапейскія традыцыі - атакаваць Расію. У прыватнасці, Расію ўжо спрабавалі атакаваць - Напалеон, ці не так? І Гітлер. І ў іх гэта не атрымалася. Цяпер, вядома, у Кайі Каллас гэта атрымаецца», - заявіў ён.