Лукашэнка пакідае Беларусь
8- 21.12.2025, 9:24
- 7,156
Дыктатар адлятае ў Санкт-Пецярбург.
Аляксандр Лукашэнка 21–22 снежня здзейсніць працоўны візіт у Расію для ўдзелу ў самітах Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мерапрыемствы адбудуцца ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі ў прэс-службе дыктатара.
Аляксандр Лукашэнка 21 снежня возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.
Таксама запланаваная сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.