Гэта перабор, Захарава
4- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 21.12.2025, 9:32
- 10,006
Яе настаўнікамі былі Johnnie Walker, Jim Beam і Jack Daniel's.
Чым вы былі заняты ў суботу вечарам? Прыемная вячэра дома або ў рэстаране ў коле сям'і ці з сябрамі. Ці, скажам, прагляд добрага фільма, чытанне цікавай кнігі.
А вось збочаная фронтвумен МЗС Захарава палезла на сайт Мінюсту ЗША глядзець «файлы Эпштэйна», але не здолела сунуць туды свой цікаўны нос, пра што і паведаміла публіцы. Ёй там напісалі:
«Вы ў чарзе. У цяперашні час мы фіксуем высокую колькасць запытаў. Мы дадалі вас у чаргу і апрацуем ваш запыт, як толькі зможам. Дзякуем за цярпенне»
Цярпіла, стоячы ў чарзе, пачала абурацца, абвясціўшы, што ў гэтых файлах згаданыя «усе заходнія «настаўнікі жыцця», якія звысоку глядзелі на Расію і чыталі нам лекцыі».
Хто яе вучыў жыццю з Захаду? Судзячы па тым, што мы назіраем у Захаравай і яе шэфа, гэта былі Johnnie Walker, Jim Beam і Jack Daniel's. Моцныя настаўнікі. Сказаць, што яны «звысоку глядзелі» на «Сталічную», мы б не адважыліся. Гэта перабор, Захарава.
Калі вы жадаеце сустрэць сваіх заходніх настаўнікаў у «файлах Эпштэйна», — дарэмна. Яны чакаюць вас у кутнім гастраноме на Смаленцы, побач з будынкам вашага міністэрства. Але гатовыя сустрэцца толькі да 23.00. Потым кладуцца спаць да ранку. У іх рэжым.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»