Лукашэнка прывёз Пуціну карціну
13- 21.12.2025, 20:36
- 6,572
На ёй — улюбёнае месца сустрэч двух дыктатараў.
Прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што ў Санкт-Пецярбург беларуская дэлегацыя прывезла карціну для Пуціна. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Лукашэнка бярэ ўдзел 21 і 22 снежня ў самітах ЕАЭС і СНД.
Ідзе пра карціну, напісаную вядомым беларускім мастаком. На палатне адлюстраваныя краявіды Валаама.
Заўважым, Валаам стаў месцам сустрэч двух дыктатараў. Пуцін і Лукашэнка сустрэкаюцца на гэтым востраве практычна штогод.