У Маскве выбухнуў аўтамабіль
2- 22.12.2025, 8:59
- 4,708
Пад днішча аўтамабіля ўсталявалі самаробную выбуховую прыладу.
У Маскве ў панядзелак, 22 снежня, выбухнуў аўтамабіль. Вадзіцель выжыў, але атрымаў траўмы, паведамляе расійскае выданне «Медуза».
Выбух прагрымеў на поўдні Масквы, у раёне Арэхава-Барысава, прыкладна а 06:55 па мясцовым часе. Паводле звестак расійскіх СМІ, аўтамабіль Kia Sorento выбухнуў пасля таго, як вадзіцель сеў у машыну і праехаў некалькі метраў. Мужчына атрымаў раненні і кантузію, яго шпіталізавалі ў цяжкім стане.
У сваю чаргу расійскія Telegram-каналы паведамляюць, што пацярпеў 56-гадовы мужчына. Прычынай выбуху нібыта стала самаробная выбуховая прылада, якую заклалі пад днішча Kia Sorento.