На прамой лініі з Пуціным забаранілі «Каханне 360»
3- 22.12.2025, 12:12
- 6,202
У гэтым убачылі пагрозу традыцыйным каштоўнасцям.
Супрацоўнік тэлеканала «360», які належыць ураду Маскоўскай вобласці, не змог падняць падчас праграмы «Вынікі года з Уладзімірам Пуціным» таблічку са словам «каханне» і лагатыпам тэлеканала, распавёў карэспандэнт крамлёўскага пула ад «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў, заўважыла «Агенцтва».
Як паведаміў журналіст, адзін з супрацоўнікаў у зале ўгледзеў у спалучэнні слова «каханне» і лічбы «360» «скажэнне традыцыйных каштоўнасцяў».
Журналіст «Коммерсанта» ўдакладніў, што пра гэты выпадак расійскія журналісты распавядалі калегам з краін СНД у кулуарах пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбылося напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу.
З апісання Калеснікава вынікае, што таблічка са словам «каханне» была не адзінай, дэманстрацыю якой забаранілі арганізатары прамой лініі.
Журналістка тэлеканала 360 Рэгіна Арэхава падчас прамой лініі здолела задаць прэзідэнту два пытанні. Адно з іх датычылася тэмы кахання.
«Вы сёння сказалі, што лічыце, што каханне з першага погляду існуе. Уладзімір Уладзіміравіч, а вы закаханыя?», — спытала Арэхава. «Так», — адказаў Пуцін.