22 снежня 2025, панядзелак, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наратывы Крэмля рассыпаюцца

5
Наратывы Крэмля рассыпаюцца

Расія прайграе на фронце і ў прапагандзе.

З моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Крэмль спрабаваў патлумачыць агрэсію рознымі наратывамі. Аднак усе яны аказаліся супярэчлівымі і непераканаўчымі, падкрэсліваючы стратэгічны правал расійскай аргументацыі, піша Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).

Аднам з ключавых апраўданняў расійскай улады стала сцвярджэнне, што вайна вядзецца дзеля «абароны рускіх і рускамоўных» на Данбасе. Крэмль называў украінскія ўлады «фашыстамі» і «нацыстамі», што павінна было легітымізаваць уварванне. Пры гэтым расійская прапаганда актыўна прасоўвала ідэі пра «брацкія народы» і «гістарычнае адзінства» Расіі і Украіны, а таксама заяўляла, што Украіна — «выдумка Леніна», якая патрабуе выпраўлення гістарычнай памылкі.

Акрамя апраўданняў унутры краіны, Масква імкнулася абгрунтаваць агрэсію глабальнымі мэтамі: барацьбой з НАТА, супрацьстаяннем «заходняй каляніяльнай экспансіі» і аднаўленнем «вялікадзяржаўнага» статусу Расіі. Крэмль абяцаў стварэнне новага «мультыпалярнага свету» з Расіяй нараўне з ЗША, Кітаем і Індыяй.

Тым не менш на практыцы гэтыя наратывы не прынеслі поспеху. Вайна прывяла да масавых страт у расійскай арміі, эканамічных цяжкасцяў і міжнароднай ізаляцыі. Замест умацавання пазіцый Расіі канфлікт толькі ўзмацніў супраціў Украіны і павялічыў падтрымку Кіева з боку Захаду.

Правал расійскай рыторыкі дэманструе, што спробы апраўдаць агрэсію прапагандай не могуць схаваць рэальныя наступствы вайны: стратэгічную памылку Масквы, страту даверу на міжнароднай арэне і ўмацаванне пазіцыі Украіны як незалежнай і рашуча настроенай дзяржавы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках