22 снежня 2025, панядзелак, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэрмінаваныя вадзіцельскія правы цяпер таксама можна абмяняць на польскія

1
Пратэрмінаваныя вадзіцельскія правы цяпер таксама можна абмяняць на польскія

Беларусам на ўвагу.

Пратэрмінаваныя вадзіцельскія правы, выдадзеныя ў Беларусі і іншых краінах, цяпер таксама можна абмяняць на польскія. Гэта вынікае з новай рэдакцыі закона Польшчы аб дарожным руху, паведамляе Most.

З арт. 14 п. 1a вынікае, што пратэрмінаванае вадзіцельскае пасведчанне можна абмяняць на польскае пры пацвярджэнні звестак кампетэнтным органам дзяржавы, якая яго выдала. Звычайна гэта даведка з кансульства. Таксама норма прадугледжвае, што заяўнік павінен падаць дакументы, якія дазваляюць падаўжыць тэрмін дзеяння вадзіцельскага пасведчання. Аднак іх пералік не прыводзіцца.

Ад прадстаўлення даведкі з кансульства вызвалены беларусы:

- з гуманітарнай візай або з відам на жыхарства, выдадзеным на падставе такой візы,

- тыя, хто атрымаў у Польшчы прытулак

- тыя, хто знаходзіцца пад міжнароднай абаронай

- тыя, хто мае згоду на знаходжанне па гуманітарных меркаваннях або дазвол на талерантнае знаходжанне.

Таксама можна не пацвярджаць вадзіцельскае пасведчанне, выдадзенае ў краіне, ахопленай узброеным канфліктам, калі заяўнік працуе ў Польшчы вадзіцелем (пры гэтым патрэбны дакумент ад наймальніка).

Абмяняць правы на польскія можна пасля 185 дзён пражывання ў Польшчы на працягу каляндарнага года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках