Беларусы працягваюць збіраць грыбы ў снежні
5- 22.12.2025, 20:25
- 2,520
Відэа.
У краіне ўсё ніяк не скончыцца грыбны сезон. Ужо шмат дзе ляжыць снег, але гэта не спыняе беларусаў ад паходу ў лес.
Што цікава, у некаторых месцах ёсць не толькі познія грыбы зялёнкі, але і, здавалася б, летнія лісічкі.
Журналістка Tochka.by паглядзела, дзе яшчэ ў Беларусі растуць грыбы.
Беларуска, гуляючы па Белавежскай пушчы, наткнулася на летнія грыбы і вельмі ўзрадавалася.
@vitaliavita9 Грыбная анамалія або сюрпрызы надвор'я😉 #грибыбеларуси2025 #грибнойвайб #беловежскаяпуща #грибывдекабре #лисички ♬ оригинальный звук - Vita
«Глядзіце, жывая лісічка! Араматная, пахне. Я нават цяпер адчуваю», — дзеліцца тыктокерка.
На яе думку, у снежні «можна збіраць лісічкі на супчык».
Карыстальнікі актыўна адзначалі ў каментарах, што прырода непрадказальная і нават «звар'яцела». Некаторыя распавядалі, што таксама яшчэ ходзяць у лес.
«Я сёння была ў лесе, з сабакам гулялі, штук 10 знайшла, Гродна», — падсумавала каментатарка.
Яшчэ адна беларуска таксама распавяла ў TikTok, што зноў пайшла ў лес.
«Нарэшце ў Беларусі прайшоў туман, і мы чарговы раз паехалі закрываць сезон», — адзначае жанчына.
За гадзіну яна назбірала няшмат грыбоў, у асноўным гэта былі зялёнкі. Таксама беларуска дапусціла, што гэта не канец і, магчыма, будзе навагодняя «грыбалка».