Брытанец пабіў сусветны рэкорд па бесперапынным выкананні калядных песень
- 22.12.2025, 22:20
Дэйв Пурчес увайшоў у гісторыю, праспяваўшы 684 калядных песень за 42 гадзіны.
Англічанін устанавіў сусветны рэкорд, распяваючы калядныя песні 42 гадзіны запар. Пра гэта піша UPI.
Дэйв Пурчес, уладальнік вядомай у Глостэры закусачнай On Toast, закрыў сваю краму і ўладкаваў сапраўдны калядны марафон, каб пабіць сусветны рэкорд па бесперапынным выкананні святочных песень.
Папярэдні рэкорд устанавіў нігерыец, які ў 2024 годзе выконваў іх на працягу 40 гадзін. Пурчес увайшоў у гісторыю, праспяваўшы 684 калядных песень за 42 гадзіны.
«Я сказаў сабе, што здольны на гэта, таму што магу спяваць гадзінамі», — прызнаўся брытанец.
Ён пачаў з класікі кшталту «Jingle Bells», а потым перайшоў да сучасных хітоў Мэрайі Кэры і Wham!. У нейкі момант да яго далучыліся хор людзей з дэменцыяй, дзіцячы хор і самыя звычайныя гараджане.