23 снежня 2025, aўторак, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ спынілі наступ расіян пад Добрапіллем

ЗСУ спынілі наступ расіян пад Добрапіллем

Акупанты ішлі ў атаку калонамі.

Украінскія сілы абароны адбілі чарговы штурм расійскіх войскаў у раёне Добрапілля, што ў Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамляе Нацыянальная гвардыя Украіны.

Раніцай панядзелка, 22 снежня, у паласе адказнасці 1-га корпуса НГУ «Азоў» было зафіксавана перамяшчэнне чатырох варожых калонаў у кірунку Добрапілля. Падчас атакі праціўнік задзейнічаў 24 адзінак браняванай тэхнікі. Штурм ажыццяўлялі падраздзяленні марской пяхоты РФ.

Пілоты FPV-дронаў і цяжкіх бомбераў ОЗСП Lasar's Group ва ўзаемадзеянні са змежнымі падраздзяленнямі Сіл абароны эфектыўна паразілі скупчэнне расійскіх сіл. Па выніках бою было знішчана не менш за чатыры танкі, яшчэ некалькі адзінак бронетэхнікі былі паражаныя.

У выніку нанесеных удараў былі знішчаны:

танкі — 2 адз.

танкі ва ўзаемадзеянні з іншымі падраздзяленнямі — 2 адз.

Таксама было паражана:

ББМ — 6 адз.

танкі — 6 адз.

БТР — 1 адз.

квадрацыкл — 1 адз.

асабовы склад — 4 чалавекі.

Цяпер працягваецца ліквідацыя рэшткаў варожых сіл, якія ўдзельнічалі ў штурме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках