Па ўсёй Украіне пачаліся экстрэнныя адключэнні святла
6- 23.12.2025, 10:43
- 5,504
У шэрагу абласцей — блэкаўт.
Раніцай у аўторак, 23 снежня, Расія наносіць камбінаваны ўдар па Украіне з выкарыстаннем ракет і ўдарных дронаў. У шэрагу абласцей ужо абвясцілі пра экстрэннае адключэнне святла.
Мінэнерга краіны паведамляе, што Расія зноў атакуе энергетычную інфраструктуру Украіны. З-за гэтага ў шэрагу абласцей увялі аварыйныя адключэнні электраэнергіі.
«Як толькі дазволіць сітуацыя з бяспекай, выратавальнікі і энергетыкі пачнуць ліквідацыю наступстваў атакі, каб як мага хутчэй аднавіць электразабеспячэнне ў рэгіёнах. Аварыйныя адключэнні будуць адмененыя пасля стабілізацыі сітуацыі ў энергасістэме», — гаворыцца ў паведамленні.
У прыватнасці, экстрэнныя адключэнні ўжо ўведзены ў Кіеўскай, Чаркаскай і Дняпрапятроўскай абласцях. У сацсетках паведамляюць, што ў выніку атакі прапала святло ў Цярнопалі і Хмяльніцкім.