23 снежня 2025, aўторак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мурэна напала на расіяніна ў Егіпце

27
Мурэна напала на расіяніна ў Егіпце

Турыста гаспіталізавалі.

Мурэна напала на расіяніна ў егіпецкай Хургадзе. Мужчыне спатрэбілася гаспіталізацыя. Як стала вядома SHOT, турыст адпачываў на пляжы гатэля Beach Albatros, калі проста каля берага яго ўкусіла велізарная мурэна.

Відавочцы аператыўна выклікалі хуткую дапамогу, пацярпелага гаспіталізавалі, а агрэсіўную рыбу вылавілі, запіхнулі ў пакет для смецця і пазней выпусцілі ў адкрытае мора, падалей ад берага. Укусы мурэны надзвычай балючыя: рана, як правіла, застаецца рваная, а калі ў яе трапіць ядавітая кроў рыбы, то пацярпеламу гарантавана моцнае запаленне з нарывамі і язвамі.

Мурэны рэдка нападаюць на людзей, калі іх не правакаваць, найчасцей нават аквалангісты плаваюць міма іх спакойна.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках