Палітзняволенага Дзяніса Івашына адправілі ў ШІЗА
2- 23.12.2025, 12:35
- 1,830
Пра гэта паведаміла ягоная жонка.
Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына, верагодна, адправілі ў ШІЗА.
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга.
Ад Дзяніса рэгулярна прыходзяць лісты, аднак ужо 15 дзён родныя нічога ад яго не атрымлівалі.
«Самай верагоднай прычынай зьяўляецца тое, што, пакуль мы радаваліся вызваленьню іншых палітвязьняў, наш ваяр знаходзіўся (і, імаверна, перабывае там дагэтуль) ў ШЫЗА», — піша Вольга.
Нагадаем, што 14 верасня 2022 года суд у Гродне прысудзіў Івашына да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў «незаконным збіранні звестак пра прыватнае жыццё» (арт. 179 КК) і «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).