Лукашэнка прызначыў новага генпракурора і старшыню СК
13- 23.12.2025, 13:12
- 7,408
СК узначаліў афіцэр КДБ Бычак.
Лукашэнка прызначыў новага генпракурора і старшыню СК. Генпракуратуру ўзначаліць Дзмітрый Гара, старшынём Следчага камітэта стане Канстанцін Бычак, піша прэс-служба дыктатара.
Дзмітрый Гара раней узначальваў Следчы камітэт (з сакавіка 2021 года).
Канстанцін Бычак раней кіраваў Следчым упраўленнем КДБ.
Раней пасаду генпракурора Беларусі займаў Андрэй Швед, 19 снежня ён узначаліў Вярхоўны суд Беларусі.