Daily Mail: Дураў гатовы аплачваць ЭКА жанчынам, якія захочуць нарадзіць ад яго
15- 23.12.2025, 19:49
- 2,290
У будучыні ўсе дзеці заснавальніка Telegram змогуць прэтэндаваць на яго маёмасць.
Заснавальнік і кіраўнік Telegram Павел Дураў заявіў пра гатоўнасць поўнасцю аплачваць працэдуры экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) для жанчын маладзей за 38 гадоў, якія жадаюць зачаць дзіця з выкарыстаннем яго донарскага матэрыялу. Пра гэта паведамляе Daily Mail са спасылкай на публічныя заявы мільярдэра.
Па словах Дурава, упершыню здаў сваю сперму ў 2010 годзе па просьбе сябра, які сутыкнуўся з праблемамі рэпрадуктыўнай сістэмы. Пазней, па рэкамендацыі лекараў, ён стаў донарам «з-за дэфіцыту якаснага генетычнага матэрыялу». Як сцвярджае Дураў, дзякуючы гэтым ахвяраванням больш за 100 сем’яў у 12 краінах змаглі завесці дзяцей. Акрамя таго, у яго ёсць шасцёра дзяцей ад трох партнёрак.
Дураў падкрэслівае, што разглядае донарства як «грамадзянскую адказнасць» і спосаб знізіць стыгматызацыю падобных практык. Ён таксама звязвае глабальнае зніжэнне якасці мужчынскай рэпрадуктыўнай функцыі з экалагічнымі праблемамі.
Прадпрымальнік адзначыў, што не робіць адрознення паміж дзецьмі, народжанымі ў выніку донарства, і народжанымі ў адносінах, і ў будучыні ўсе яны змогуць прэтэндаваць на яго маёмасць пры пацвярджэнні сваяцтва. Капітал Дурава ацэньваецца прыкладна ў $17 млрд.