У Варшаве правялі ўскрыццё цела Мікіты Мелказёрава
3- 23.12.2025, 21:51
- 4,348
Вынікі экспертызы будуць вядомыя толькі праз некалькі месяцаў.
У Варшаве правялі ўскрыццё цела блогера і журналіста Мікіты Мелказёрава. Пра гэта паведаміла ўдава Мікіты.
Вынікі экспертызы будуць вядомыя толькі праз некалькі месяцаў.
Родныя Мікіты займаюцца арганізацыяй пахавання. Пры гэтым яны просяць не дадумваць і не спекуляваць на гэтай тэме.

Нагадаем, 37-гадовы Мікіта Мелказёраў памёр у ноч на 21 снежня дома ў Варшаве. Мікіце стала блага ўвечары 20 снежня. Ён адлежаўся, праз некаторы час адчуў сябе лепш. Затым устаў і раптам страціў прытомнасць.
Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры польскай сталіцы Пётр Антоні Скіба паведаміў, што было пачата расследаванне справы аб забойстве па неасцярожнасці. Галоўная версія следства цяпер — нягвалтоўная смерць.
Для сям'і Мікіты Мелказёрава адкрыты збор. Падтрымаць можна па спасылцы.